3 траўня 2024, Пятніца, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія астранаўты здзейснілі сямігадзінны выхад у адкрыты космас

1
Амерыканскія астранаўты здзейснілі сямігадзінны выхад у адкрыты космас

Мэтай «касмічнай прагулкі» была падрыхтоўка арбітальнага комплексу да прыёму новых амерыканскіх пілатуемых караблёў.

Амерыканскія астранаўты Бары Уілмар і Тэры Вертс, якія ўваходзяць у склад экіпажа Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), паспяхова завяршылі выхад у адкрыты космас, паведамляе ТАСС.

Паводле звестак Нацыянальнай управы ЗША ў аэранаўтыцы і даследаванню касмічнай прасторы (NASA), выхад працягваўся шэсць гадзін 41 хвіліну.

Уілмар і Вертс праклалі і падключылі восем новых кабеляў электрасілкавання і перадачы звестак да змешчанага на амерыканскім сегменце Harmony пераходнага гермаадаптэра РМА-2, да якога раней «прычальвалі» «Шатлы». Гэтыя кабелі спатрэбяцца для працы новага стыкоўнага вузла станцыі, створанага карпарацыяй Boeing. У чэрвені гэты механізм будзе дастаўлены на МКС грузавым караблём Dragon кампаніі SpaceX, а праз месяц яго усталююць на гермаадаптары РМА-2. З дапамогай менавіта гэтай прылады будзе праводзіцца стыкоўка новых амерыканскіх пілатуемых караблёў, якія цяпер распрацоўваюць SpaceX і Boeing, з арбітальным комплексам.

Першапачаткова выхад у космас быў запланаваны на 20 лютага. Аднак NASA адклала яго на суткі для правядзення дадатковай праверкі скафандраў. Ужо ў сераду, 25 лютага, Уілмар і Вертс зноў выйдуць у адкрыты космас, каб працягнуць працу па пракладцы кабеляў. Падчас трэцяга выхаду, запланаванага на 1 сакавіка, астранаўты зоймуцца ўстаноўкай камунікацыйнага абсталявання, якое будзе забяспечваць стыкоўку МКС і новых амерыканскіх караблёў.

Фота з архіву

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках