4 траўня 2024, Субота, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына адмовілася паставіць Літве бронетранспарцёры

36
Нямеччына адмовілася паставіць Літве бронетранспарцёры

На шляху ўгоды паўсталі пагадненні паміж Расеяй і NATO.

Пры гэтым прадстаўнік Мінабароны падкрэсліў, што Нямеччына мае намер "падтрымліваць Літву ў рамках магчымага", піша РІА "Новости".

Нямеччына адмовіла Літве ў пастаўках шматмэтавых бронетранспарцёраў тыпу Boxer, заявіў прадстаўнік нямецкага міністэрства абароны ў інтэрв'ю Welt. Паводле звестак выдання, на шляху ўгоды паўсталі пагадненні паміж Расеяй і NATO.

"Перадача (Літве) бронетранспарцёраў бундэсвера або перапродаж машын, якія павінны быць пастаўленыя найбліжэйшымі гадамі, не прадугледжаныя", - цытуе выданне Welt прадстаўніка міністэрства.

Паводле звестак выдання, адмова ў пастаўцы выкліканая патрэбай выконваць пагадненні паміж Расеяй і NATO аб неразмяшчэнні вялікіх вайсковых падраздзяленняў ва Усходняй Еўропе. Пры гэтым прадстаўнік Мінабароны падкрэсліў, што Нямеччына мае намер "падтрымліваць Літву ў рамках магчымага".

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках