Па вуліцах Менска ходзяць «рэканструктары» з расейскім імпэрскім сцягам
44- 22.02.2015, 19:52
- 48,676
Фільм тэлеканала ОНТ аб Першай сусветнай вайне ў Беларусі рэкламуюць рэканструктары з імпэрскімі сцягамі Расеі.
Адна з першых прэзэнтацый дакумэнтальнага праекта «Першая сусветная» адбылася ў Доме Масквы. Пасля фільм паказалі ў кінатэатры «Перамога». Гледачоў віталі рэканструктары ў форме царскага войска з імпэрскім сцягам Расеі, перадае «Радыё Свабода».
На пытанне журналістаў, якія выпадкова апынуліся каля кінатэатра, навошта тут імпэрскі сцяг, рэканструктары з клуба «Гонар мундзіра» адказвалі: «Гэта імпэрскі расейскі сцяг. Людзі нармальна ставяцца. Гэта наша гісторыя».
Фільм «Першая сусветная» зроблены здымачнай групай тэлеканала ОНТ і распавядае аб 10 героях-беларусах, выходзіў на тэлеканале ў 10 частках. Паведамляецца, што здымачная група працавала ў 12 краінах і 40 гарадах.