3 траўня 2024, Пятніца, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ХК «Дынама-Мінск» вырваў перамогу ў рыжскіх аднаклубнікаў

ХК «Дынама-Мінск» вырваў перамогу ў рыжскіх аднаклубнікаў

У апошнім хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ менскае «Дынама» на лёдзе «Мінск-Арэны» падолела рыжскае - 1:0 (0:0, 0:0, 1:0).

Шайбу закінуў Раян Веске (59.49, асістэнты - Шарль Лінгле, Мэт Элісан), піша БелаПАН.

Склад «Дынама»: Хаўген; Шынкевіч - Бэйлен, Калюжны - Шчахура - Чычу; Шварна - Гарошка, Лінгле - Элісан - Веске; Казнадзей - Лісавец, Мацярухін - Кулакоў - Мялешка; Паўлавіч - Дрозд - Развадоўскі; Бадун, Буйніцкі.

Штрафны час: 4 - 10 (Вескі, 10.24, Бэйлен, 18.47 - Рэдліхс, 18.36, 46.55, Тротэр, 24.11, камандны штраф, 26.05).

Пасля 59 гульняў беларуская каманда набрала 100 балаў, атрымаўшы 27 перамог у асноўны час, 3 - у овэртайме, 4 - праз буліты і зведаўшы 20 параз у асноўны час, 1 - у овэртайме і 4 - праз буліты (розніца шайбаў 170-156), і незалежна ад зыходу заключнага матчу заняла выніковае пятае месца ў Заходняй канферэнцыі.

24 лютага выязным паядынкам супраць маскоўскага «Дынама» беларускі клуб закончыць выступленне ў рэгулярным чэмпіянаце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках