Мезін завяршыў кар'еру
8- 23.02.2015, 11:55
- 8,293
Былы галкіпер зборнай Беларусі ў хакеі Андрэй Мезін прыняў пастанову завяршыць кар'еру.
Брамнік выступаў у «Ак Барсэ», «Салавацэ Юлаеве», СКА, «Магніткэ», «Трактары», «Авангардзе», а таксама менскім «Дынаме», амерыканскіх і нямецкіх клубах.
За зборную Беларусі Мезін пачаў выступаць з 1996 года. Правёў у складзе нацыянальнай каманды 135 матчаў, прапусціў 337 шайбаў. Галкіпер з'яўляецца ўдзельнікам трох Алімпійскіх гульняў і 13 чэмпіянатаў свету ў складзе зборнай Беларусі. Андрэй Мезін - другі пасля Уладзіслава Траццяка па колькасці ўдзелаў у чэмпіянатах свету, піша by.tribuna.com.
Брамнік чатыры разы прызнаваўся найлепшым хакеістам Беларусі (такое ж дасягненне ў Міхаіла Грабоўскага).