27 красавiка 2024, Субота, 21:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікі на ростанях: у беспрацоўныя або на плошчу

36

Новыя правілы гандлю могуць прывесці да закрыцця рынкаў ва ўсёй краіне.

Тры месяцы на сертыфікацыю, а пазней - рызыка страціць усё. Карэспандэнты «Белсату» прайшліся па рынках ад Магілёва да Пінска, каб даведацца, якія настроі сярод прадпрымальнікаў і што яны збіраюцца рабіць пасля 1 сакавіка.

У сутнасці ў прадпрымальнікаў гэта апошні тыдзень, каб распрадаць несертыфікаваны тавар. Што рабіць далей - аднаго адказу няма. Некаторыя з прадпрымальнікаў рыхтуюцца закрываць бізнэс або пераносіць яго ва Украіну і Расею, некаторыя заяўляюць аб намеры браць удзел у акцыях пратэсту. ІП Магілёва заявілі аб намеры выйсці на плошчу Леніна 2 сакавіка. Магчыма, акцыі пройдуць і ў іншых гарадах.

Нагадаем, Форум індывідуальных прадпрымальнікаў, які адбыўся напярэдадні ў Менску, не развязаў галоўнай задачы, якая стаяла перад ягонымі ўдзельнікамі - адтэрмінаваць уваходжанне ў дзеянне ўказа Лукашэнкі №222, які абавязвае мець з 1 сакавіка суправаджальныя дакументы на кожную адзінку тавару. Гандляваць без належных суправаджальных дакументаў праз тыдзень будзе забаронена. У выпадку парушэнняў прадпрымальнікаў будуць штрафаваць на 9 мільёнаў, а тавар будзе канфіскоўвацца. Ужо цяпер праходзяць масавыя стыхійныя праверкі і канфіскацыі.

Прадстаўнікі галіны канстатуюць, што ў выніку тысячы прадпрымальнікаў будуць вымушаныя спыніць дзейнасць, так як аптовыя базы ў Расеі, дзе ў асноўным і затаварваюцца беларусы, працуюць без сертыфікатаў.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках