28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі ў Беларусі ў даляравым эквіваленце зменшыліся на траціну

19
Заробкі ў Беларусі ў даляравым эквіваленце зменшыліся на траціну

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Рэспублікі Беларусь у студзені 2015 склаў 6 023,2 тысяч рублёў.

У параўнанні са снежнем 2014 ён абрынуўся на 11,5%, або на 782,8 тысяч рублёў, піша АФН.

Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені 2015 у параўнанні са студзенем 2014 зменшылася на 3,5%, у студзені 2015 у параўнанні са снежнем 2014 паменшылася на 13,6%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У даляравым эквіваленце заробкі зменшыліся на 35%, віной чаму стала амаль 40% дэвальвацыя нацыянальнай валюты.

Так, у снежні Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата склала 6806 тысяч рублёў або прыкладна 620 даляраў (курсам 11 тысяч рублёў за даляр). У студзені заробак з улікам дэвальвацыі зменшыўся да 400 даляраў (курсам 15 тысяч рублёў).

Даведка: У студзені 2015 у прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 6 256,1 тысячы, у будаўніцтве - 7 022,6 тысячы, на транспарце і сувязі - 6 952,3 тысячы, у сельскай і лясной гаспадарцы - 4462,7 тысячы, у адукацыі - 4 439,3 тысячы, у тым ліку настаўнікаў - 5 354,3 тысячы, прафесарска-выкладчыцкага складу - 6 929,7 тысячы рублёў.

Заробак работнікаў аховы здароўя ў студзені 2015 склаўся ў памеры 4 997,1 тысяч рублёў. Сярэдні заробак лекараў склаў 8 058,7 тысяч, сярэдняга медыцынскага персаналу - 4 988,2 тысяч рублёў.

Самы высокі сярэдні заробак налічаны работнікам фінансавай сферы - 10967 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках