27 красавiка 2024, Субота, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску без цяпла засталося 178 жылых дамоў

4
У Менску без цяпла засталося 178 жылых дамоў

Пашкоджанні цепламагістралі ліквідуюць заўтра да поўдня.

У Менску без цяпла засталося 178 жылых дамоў, 14 дзіцячых садоў і 6 школ. Пашкоджанні цепламагістралі ліквідуюць заўтра да поўдня.

Сёння раніцай без цяпла і гарачага водазабеспячэння засталося 178 жылых дамоў, 14 дзіцячых садоў і 6 школ у раёне Партызанскага праспекта. Адключэнне спажыўцоў звязанае з правядзеннем рамонтна-аднаўленчых работ на цепламагістралі №5, паведамілі карэспандэнту onliner.by ў «Белэнэрга».

- 17 лютага пры правядзенні планавага агляду цепламагістралі №5 аператыўна-рамонтным персаналам Менскіх цеплавых сетак выяўлена падтапленне цеплавых камер, размешчаных па адрасе пр. Партызанскі, 67, - адзначаюць у «Белэнэрга», - у наступныя дні былі арганізаваныя работы дыягностыкі і вызначэння месца пашкоджання. 20 лютага зробленыя раскопкі на ўчастку цепламагістралі №5 з выклікам неабходных прадстаўнікоў, выяўленае пашкоджанне на трубаправодзе. 23 лютага, у мэтах мінімізацыі колькасці отключаных спажыўцоў, выкананыя пераключэнні часткі цепламагістралі №5 з зоны цеплазабеспячэння ЦЭЦ-3 на зону цеплазабеспячэння ЦЭЦ-2.

У «Белэнэрга» прыводзяць спіс адрасоў, якія знаходзяцца ў зоне адключэння цеплазабеспячэння: Партызанскі пр: 37-51, 67-77, 12-48а; Васняцова: 1-17, 2-10, 25а; Народная: 5-27а, 2-36; Іскаліева: 4-18; Пляханава: 2, 8-24; Тухачэўскага: 3-9, 2-16; Райніса: 1-23, 2-6; Ванеева: 1, 3, 2-32а; Будзёнага: 1а, 1-9, 2-32; Даўгабродская: 36, 38; А. Кашавога: 7-35; Шчарбакова: 1-13, 2-18; Стаханаўская: 26-38; зав. Вучнёўскі: 1-11, 2-12.

Цяпер пашкоджанні ліквідуюць 15 чалавек з ліку персаналу Менскіх цеплавых сетак, задзейнічаная неабходная тэхніка.

У «Белэнэрга» дадалі: аднавіць падачу цяпла плануецца 25 лютага а 12:00. Паводле прагнозу сіноптыкаў, тэмпература паветра цягам найбліжэйшых сутак будзе вагацца ад 1 да 4 градусаў цяпла.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках