28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апошняя рата крэдыту АКФ ЕўрАзЭС для Беларусі адкладзеная

1
Апошняя рата крэдыту АКФ ЕўрАзЭС для Беларусі адкладзеная

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС можа разгледзець пытанне аб выдачы Беларусі шостай раты крэдыту ў аб'ёме $440 млн не раней за травень 2015 года.

Пра гэта сёння сказаў новы кіраўнік ЕАБР Дзмітрый Панкін, паведамляе "Інтэрфакс".

"Пастанову аб выдзяленні раты прымае Савет АКФ... Беларусь можа ініцыяваць чарговы разгляд пытання аб шостай раце, але пасяджэнне Савета праходзіць раз у паўгода, наступнае чакаецца не раней траўня", - растлумачыў Панкін.

Ён нагадаў, што апошняя рата стабілізацыйнага крэдыту не была пералічаная ў запасы Беларусі, паколькі краіна не выканала 10 з 14 паказчыкаў стабілізацыйнай праграмы, у тым ліку 5 кантрольных паказчыкаў.

"Умовы, як вы памятаеце, выкананыя не былі, і да гэтага часу сітуацыя ніяк не змянілася", - адзначыў у сваю чаргу дырэктар беларускага прадстаўніцтва ЕАБР Віктар Гуляеў.

Ён таксама растлумачыў, што на сёння Беларусь не можа разлічваць на фінансаванне іншых праектаў за кошт крэдытаў АКФ, паколькі ўжо выбрала свой краінавы ліміт, які складаў $2,8 млрд.

У гэтым годзе Беларусь экстранна мае патрэбу ў замежным фінансаванні для выплаты вонкавых абавязкаў. Яшчэ нядаўна стаўка была зробленая на экспартныя нафтападаткі, якія Беларусь у 2015 годзе залічвае ў свой бюджэт. Аднак імклівае падзенне коштаў нафты звяло гэтую стаўку на нішто.

Абслугоўванне замежнай запазычанасці ў 2015 годзе запатрабуе крыху больш за 4 млрд даляраў, што значна больш, чым наяўнасць рэальных грошай у складзе ЗВР.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках