28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямцоў: Пуцін шукае нагоду для працягу агрэсіі супраць Украіны

2
Нямцоў: Пуцін шукае нагоду для працягу агрэсіі супраць Украіны

Расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў мяркуе, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін не адмовіцца ад захопніцкіх планаў.

Пра гэта ён заявіў у эфіры "Эха Москвы".

На думку палітыка, калі Пуцін і сталы прадстаўнік Расеі ў ААН Віталь Чуркін выступілі супраць уводу на Данбас міратворчых сіл, "стала відавочна, што яны на гэтым не спыняцца".

"Таму што я не бачу ніякіх іншых падстаў акрамя спробаў далейшага наступу, у тым ліку і на Марыупаль і калідораў Крыму, адмаўляцца ад міратворчых сіл ААН", - падкрэсліў ён.

Нямцоў таксама заявіў, што "вельмі вялікая групоўка расейскіх войскаў стаіць на мяжы з Харкаўскай вобласцю, і паколькі цяпер амерыканцы з дня на дзень могуць прыняць пастанову аб пастаўках зброі Украіне, хутчэй за ўсё, яны яе прымуць".

На думку палітыка, самі пастаўкі могуць быць нязначнымі.

"Для Пуціна гэта ўсё роўна, для яго важна знайсці падставу для таго, каб пачаць агрэсію. Цяпер што важна. Справа ў тым, што Харкаўская вобласць гэтак жа, як і Адэская не падпадае пад менскія пагадненні. Там гэтага нічога няма. Гэта значыць, што пачатак гібрыднай вайны на іншых тэрыторыях фармальна не парушае менскую дамову. Разумееце. Гэта незвычайна, але гэта так", - рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках