27 красавiка 2024, Субота, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША: NATO прыйдзе на дапамогу Балтыі ў выпадку небяспекі

12
Амбасадар ЗША: NATO прыйдзе на дапамогу Балтыі ў выпадку небяспекі

У тым выпадку, калі нейкая старана нападзе на краіны Балтыі, Альянс абяцае даць ім ваенную дапамогу.

Пра гэта заявіў амбасадар ЗША ў NATO Дуглас Лют. У выпадку нападу на краіны Балтыі, якія ўваходзяць у склад Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы, Альянс будзе рэагаваць аператыўна і ў адпаведнасці са становішчам, уключаючы ваеннае спыненне агрэсіі. Пра гэта заявіў амбасадар ЗША ў NATO Дуглас Лют, паведамляе ru.DELFI.lt.

"Літва, Латвія і Эстонія ў выніку ўваходжання ў NATO атрымалі абяцанне 28 краін, уключаючы ЗША, што напад на аднаго з нас будзе ўважацца за напад на ўсіх нас. І можаце сабе ўявіць, што для ЗША гэта вельмі сур'ёзная справа", - сказаў ён.

Пасол таксама адзначыў, што амерыканскі кантынгент цяпер "у снежных і халодных умовах" праводзіць навучанне разам з краінамі Балтыі і Польшчай. "Разам з вашымі жаўнерамі яны спрабуюць паслаць вельмі зразумелы сігнал, а менавіта: калі вашы краіны адчуваюць нейкі дыскамфорт што да сваёй бяспекі, калі вы адчуваеце нейкія рызыкі, мы прыйдзем на дапамогу. І мы не проста гаворым, мы гэта робім", - падкрэсліў ён.

Каментуючы сітуацыю ва Украіне і стаўленне Расеі, пасол таксама выказаў упэўненасць, што вяртання да халоднай вайны не будзе.

"Я не думаю, што мы вернемся да халоднай вайны, бо ў нас сёння няма двух ідэалагічных блокаў, якія б падзялялі свет, як гэта было ў часы халоднай вайны. Мы яшчэ пакуль не вызначылі канчаткова, што трэба рабіць, але мы вызначылі адно, што халоднай вайны больш не будзе", - заявіў Лют, адзначыўшы, што Расея на сёння значна больш інтэграваная палітычна і эканамічна ў міжнародную сістэму, чым гэта было ў часы СССР.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках