28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі ў рэстарацыі расстралялі дзевяць чалавек

14
У Чэхіі ў рэстарацыі расстралялі дзевяць чалавек

У рэстарацыі ў чэшскім горадзе Угерскі-Брод у выніку страляніны загінулі дзевяць чалавек.

Пра гэта паведамляе Agence France-Presse.

У той жа час Reuters са спасылкай на міністра ўнутраных спраў Чэхіі паведамляе, што ахвярамі страляніны сталі восем чалавек. Са слоў прадстаўніка мясцовай паліцыі Паўла Бенедыкта Странскага, мужчына, які распачаў страляніну «ўжо ўзяты пад кантроль», піша Lenta.ru.

Як паведамляе ТАСС са спасылкай на чэшскія СМІ, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раны.

У залу рэстарацыі, дзе знаходзілася блізу 20 чалавек, уварваўся мужчына і пачаў бязладную страляніну. Ён зрабіў 25 стрэлаў.

Аб матывах стралка і ягонай асобе пакуль нічога не вядома.

Фота: AP

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках