28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы будуць плаціць «падатак на інтэрнэт»

23
Расейцы будуць плаціць «падатак на інтэрнэт»

Законапраект, падрыхтаваны Міністэрствам культуры РФ, прапануе ўвесці асобны аўтарскі збор з усіх карыстальнікаў Рунэту.

Сумы агучваюцца не вельмі вялікія - блізу 300 расейскіх рублёў (сёння блізу 70 тысяч беларускіх) за год з абанэнта. Аднак у маштабах краіны гэта ўжо блізка што 800-900 млн даляраў, піша "Наша ніва".

Гэтыя грошы плануецца пералічваць праваўладальнікам, праўда, як гэта будзе адбывацца, пакуль не ўдакладняецца. Таксама Мінкульт прапрацоўвае пытанне аб ільготах для школьнікаў, студэнтаў, інвалідаў і пенсіянераў. Але тут ёсць пэўныя юрыдычныя нюансы: школьнікі, для якіх прапануецца ўвесці льготы, фармальна абанентамі не з'яўляюцца, бо за іх кантракт укладаюць бацькі.

Упершыню з ідэяй ўвесці такі аўтарскі збор выступіў Расейскі саюз праваўладальнікаў (РСП; яго ўзначальвае рэжысёр Нікіта Міхалкоў) мінулай восенню.

Прапанова выклікала хвалю крытыкі. Найвялікшыя расейскія інтэрнэт-кампаніі, у тым ліку «Вконтакте», Mail.Ru Group, «Яндэкс» і «Рамблер», а таксама прадстаўнікі музычнай і кінаіндустрыі, нават напісалі зварот Пуціну. Яны раскрытыкавалі парадак збору сродкаў, прапанаваны РСП. «Антыпірацкі падатак» выклікаў крытыку не толькі IT-кампаній, але таксама тройкі вядучых аператараў сувязі (МТС, «Мегафон», «Вымпелком») і некаторых міністэрстваў, у тым ліку Мінэканамразвіцця і Мінкамсувязі.

Аўтары ліста да Пуціна заявілі, што ініцыятыва РСП можа прычыніць шкоду расейскім грамадзянам. Яна, на іхнюю думку, прадугледжвае ўвядзенне сачэння за інтэрнэт-трафікам, што супярэчыць Канстытуцыі, а таксама парушае абавязанні Расеі перад Сусветнай гандлёвай арганізацыяй.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках