28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Школьнік з Менска стварыў робата-прыбіральніка

17

Навучэнец 10-га класа Аляксандр Дубавіцкі прэзентаваў робата на выставе «100 ідэй для Беларусі».

Завуць гэтага ўніверсальнага робата Альтрон. Першая ягоная задача - прыборка памяшканняў паводле раскладу або каманды. Робат цалкам аўтаномны, што робіць яго зручным у выкарыстанні. Пыласос робата магутнасцю максімальна набліжаны да стацыянарнага. З дапамогай рукі-маніпулятара ён можа збіраць за дзецьмі цацкі і нават прынесці тэпці. «У свеце ёсць такія робаты-прыбіральшчыкі, аднак ніводзін не здольны сабраць канструктар», - сказаў Аляксандр Дубавіцкі.

Як перадае БелаПАН, прылада здольная выявіць небяспечныя газы, пары ртуці, асяродкі агню, дым, вызначыць тэмпературу, вільготнасць, ціск паветра. Робат апрацоўвае атрыманыя звесткі і вызначае ўзровень небяспекі. «Калі вы забыліся выключыць прас з разеткі, з дапамогай тэлефона, планшэта або іншай такога кшталту прылады можна падлучыцца да робата, і ён зробіць гэта замест вас (калі разетка размешчаная невысока). Пры выяўленні небяспечных газаў ён патэлефануе гаспадару, а таксама ў службу выратавання», - дадаў распрацоўшчык.

Дзякуючы галасавому рухачу (сінтэз гаворкі) робат умее размаўляць. Ён падкажа надвор'е, час і нават прыблізнае месцазнаходжанне. Акрамя таго, быў распрацаваны датчык на базе аптычнага валакна, які дазваляе рабіць дакладныя карты памяшкання і імгненна арыентавацца ў прасторы. Гэты датчык дазваляе знізіць канчатковы кошт праекта.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках