27 красавiка 2024, Субота, 2:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы рассакрэцілі Volkswagen Touran новага пакалення

6

Выглядае новы Touran у стылі Passat B8 і апошніх навінак Volkswagen, але пераемнасць мадэлі адчуваецца.

Кампанія Volkswagen спрэзэнтуе на аўтасалоне ў Жэнэве не толькі абноўлены Sharan, але і новае пакаленне больш кампактнага вэна - Touran. Мадэль, як і папярэднікі, размясцілася паміж поўнапамерным мінівэнам Sharan і ўніверсалам Golf. Touran трэцяга пакалення грунтуецца на платформе MQB, піша Onliner.by.

Салон, які павялічыўся ў памерах, стаў больш выгодным з ківам на «прэміяльныя». Матэрыялы аздаблення нічым не саступаюць Golf і нават Passat. Самаход стаў на 12 сантымэтраў даўжэйшы за папярэдніка, а колавая база павялічылася на 11 сантымэтраў.

Touran па-ранейшаму будзе прапаноўвацца ў пяці-і сямімесцавым выкананні. Volkswagen запэўнівае, што мадэль атрымала самы вялікі багажнік у сваім сэгмэнце. Touran'2016 атрымаў велізарны спіс дадатковых опцый, у тым ліку мультымэдыйную сістэму апошняга пакалення.

Для навінкі будуць даступныя бензінавыя і дызельныя турбарухавікі аб'ёмам ад 1,2 да 1,6 літра. Базавым стане 1,2 TSI. Яшчэ адзін бензінавы матор мае аб'ём 1,4 літра. Найбольш цікавым з'яўляецца 1,6-літровы TDI, магутнасцю 148 і 187 к.с. Матор 1,4 TSI можна будзе замовіць як з «механікай», так і з DSG. Самы магутны «дызель» будзе даступны з АТ апрыёры. Гэтая трансмісія стане опцыяй для ўсіх астатніх матораў, акрамя 1,2 TSI.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках