6 траўня 2024, панядзелак, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для будаўнікоў у Беларусі цяпер няма працы?

21
Для будаўнікоў у Беларусі цяпер няма працы?

Будаўнічы бум у Беларусі заканчваецца, насельніцтва бяднее. Ці азначае гэта выміранне беларускіх забудоўшчыкаў?

Урад наважыў эканоміць бюджэт, а таму адмовіўся стымуляваць эканамічную актыўнасць з дапамогай інвестыцый у будаўніцтва, піша «Ежедневник».

Інвестыцыйная праграма на 2015 год зрэзаная на 40% у параўнанні з леташнім узроўнем. Планы жыллёвага будаўніцтва таксама былі перагледжаныя ў бок яшчэ большага скарачэння. Аб'ём дзяржпадтрымкі тут скароціцца амаль удвая ў параўнанні з першапачатковымі планамі. Агульны ўвод жылля, паводле планаў, складзе блізу 4 млн квадратных метраў (у 2014 было 5,5 млн).

Пры гэтым заяўленая колькасць павінна быць узведзеная ў асноўным за кошт насельніцтва, якое пакутуе сягоння ад падзення даходаў. Для гэтага ўлады плануюць укараняць альтэрнатыўныя пазабюджэтныя схемы фінансавання (сістэма жыллёвага будаўнічага зберажэння, іпатэчнае крэдытаванне і іншае).

Ці працягнецца будаўніцтва жылля ў такіх няпростых умовах і што маюць намер рабіць забудоўшчыкі на рынку, што звужаецца?

Зніжэнне заробкаў не паўплывае на попыт

Кіраўнік кампаніі «10 УНР» Васіль Усцінчык не губляе аптымізму. На ягоную думку, скарачэнне даходаў, месячных заробкаў, не ўплывае на попыт насельніцтва на жыллё. Людзі купляюць кватэры не на заробкі - яны выкарыстоўваюць свае працяглыя зберажэнні.

Адсутнасць жыллёвага крэдытавання, якое, здавалася б, павінна забіць попыт, практычна не паўплывала на яго летась. Таму забудоўшчык разлічвае, што і сёлета людзі змогуць знайсці грошы на будаўніцтва жылля. «Жыццё працягваецца, з'яўляюцца новыя сем'і. Жыллё людзям трэба заўсёды», - адзначыў Васіль Усцінчык.

Сёння назіраецца плаўнае памяншэнне попыту і зніжэнне коштаў, аднак сітуацыя не крытычная, адзначае «Атлант-М Буд». За кошт дэвальвацыі кошты на будматэрыялы ў далярах упаў - гэта дазваляе рабіць жыллё таннейшым. Аднак пакупнікі сёння імкнуцца адкласці попыт, чакаючы падзення коштаў ледзь не да 500 даляраў за квадратны метр. Гэта стварае пэўнае напружанне.

Забудоўшчык прагназуе, што нізкія кошты не будуць трымацца доўга, так як скарачэнне будаўніцтва паменшыць колькасць прапаноў, што пацягне за сабой рост коштаў.

Аўкцыёны ў Менску не працуюць

Больш за ўсё забудоўшчыкаў сёння турбуе складанасць атрымання новых участкаў пад будаўніцтва. Большасць пляцовак у Менску патрабуе адсяленне жыхароў са старых дамоў. Нягледзячы на неабходнасць вялікіх выдаткаў для правядзення гэтага працэсу, дзяржава на такія ўчасткі ставіць высокія кошты абцяжвае дадатковымі ўмовамі. Менавіта таму на многіх аўкцыёнах, якія праводзяцца апошнім часам у Менску, не падаецца ні адной заяўкі.

У пошуках выхаду забудоўшчыкі сыходзяць у рэгіёны. Там прадажны кошт ніжэйшы, чым у Менску, але і дадатковых выдаткаў менш, адзначыў Васіль Усцінчык.

А вось расейскі рынак сягоння - не паратунак. «10-УНР» раней працаваў у Калузе - з даволі добрым вынікам. Будаўніцтва дамоў там выходзіла з 15-адсоткавай рэнтабельнасцю. Аднак цяпер прыйшлося сысці з рынку. Забудоўшчык мае намер туды вярнуцца, толькі калі стабілізуецца фінансавая сітуацыя.

Агулам будаўнічыя кампаніі маюць намер працягваць працаваць нават у цяжкіх умовах. Чакаючы ў будучыні паляпшэння сітуацыі, яны імкнуцца захаваць свой персанал, загрузіўшы яго хоць нейкай працай.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках