6 траўня 2024, панядзелак, 0:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Брытаніі не выключае адключэнне Расеі ад SWIFT

8
Прэм'ер Брытаніі не выключае адключэнне Расеі ад SWIFT

Адключэнне Расеі ад банкаўскай сістэмы SWIFT можа быць адным з варыянтаў узмацнення жорсткасці санкцый, калі перамір'е не будзе выконвацца.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, гаворыцца ў паведамленні Agence France Presse.

Ён паабяцаў, што Вялікабрытанія будзе настойваць на больш жорсткіх санкцыях супраць Масквы, калі спыненне агню не будзе выконвацца прарасейскімі баевікамі, піша «Европейская правда».

«Я спадзяюся, што ЕЗ калектыўна і энэргічна адрэагуе новымі санкцыямі, уключаючы так званы трэці ўзровень санкцый, які сапраўды ўдарыць па эканоміцы Расеі», - сказаў Кэмеран.

«Але не варта выключаць, вядома, і іншых магчымасцяў - відавочна, што пытанні банкаўскай сістэмы SWIFT з'яўляецца сур'ёзнай рэччу, але ёсць логіка ў прыняцці такой пастановы», - адзначыў ён.

«Калі Расея збіраецца пакінуць заснаваную на правілах сістэму 21 стагоддзя, то ёй варта падумаць аб тым, як застацца часткай 21 стагоддзя ў тым, што тычыцца інвестыцый, банкаўскай справы, клірынгавых кампаній», - падкрэсліў Кэмеран.

Нагадаем, брытанскі прэм'ер-міністр заявіў, што расейскую агрэсію ва Украіне неабходна спыніць цяпер, інакш далей будзе дэстабілізацыя ў Малдове і краінах Балтыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках