6 траўня 2024, панядзелак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сістэмай «фізічнай абароны» беларускай АЭС будуць займацца расейцы

12
Сістэмай «фізічнай абароны» беларускай АЭС будуць займацца расейцы

Раней планавалася, што яе арганізуюць беларусы, але «не стае досведу».

25 лютага стала вядома, што сістэмай «фізічнай абароны» беларускай АЭС будуць займацца расейцы, паведамляе «Еврорадио».

Пра гэта журналістам паведаміў намеснік старшыні камісіі прамысловасці, паліўна-энэргетычнага комплексу, транспарту і сувязі «палаты прадстаўнікоў» Міхаіл Пачынок:

«Спачатку планавалася, што фізічную абарону (гэта абарона ад пранікнення старонніх асоб, ад тэрарыстычных нападаў, як з зямлі, так і з паветра) планаваў зрабіць беларускі бок. Аднак у нас няма досведу працы з такімі важнымі аб'ектамі. Гэты досвед ёсць у расейскага боку».

Са слоў Пачынка, за фізічную абарону АЭС будуць адказваць расейцы. Фінансавацца стварэнне сістэмы абароны будзе за кошт дадатковага расейскага крэдыту.

Нагадаем, беларуская АЭС будуецца ў Астравецкім раёне, каля мяжы з Літвой. Першы энэргаблок павінен быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020-м.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках