6 траўня 2024, панядзелак, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Літвы сустрэліся з мэрам Вільні

2
Беларусы Літвы сустрэліся з мэрам Вільні

24 лютага адбылася сустрэча мэра Вільні Артураса Зуокаса з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый Літвы.

За круглым сталом сабраліся прадстаўнікі многіх арганізацый - Таварыства беларускай культуры, асацыяцыі «Крывi», Віленскага беларускага грамадства палітвязняў і ссыльных, грамадскага аб'яднання «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча». Былі абмеркаваныя як існыя беларускія праблемы, так і шляхі іх развязання, піша сайт westki.info.

Мэр Вільні Артурас Зуокас паабяцаў не толькі дапамагчы ім развязаць складаныя застарэлыя праблемы беларускага грамадства ў літоўскай сталіцы, але і прапанаваў рэальную дапамогу. Напрыклад, грамадскаму аб'яднанню «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча» было прапанавана памяшканне для дзейнасці.

Артурас Зуокас пагадзіўся не толькі ўзяць удзел у найбліжэйшых беларускіх святах, але і дапамагчы ў іх арганізацыі.

Каля месяца таму мэр Вільні прыняў у сябе беларускага палітвязня Алеся Бяляцкага, які быў арыштаваны беларускімі ўладамі і атрымаў прысуд у 4,5 гады зняволення, пасля таго, як літоўская старана перадала ягоныя фінансавыя звесткі ў Менск. Міністэрства юстыцыі, якое тады ўзначальваў Рымігіюс Шымашус прызнала сваю памылку ў выдачы звестак. У прысутнасці грамадскасці літоўскі чыноўнік прасіў прабачэння ў сям'і Алеся Бяляцкага, у якой канфіскавалі ўсю маёмасць і абяцаў дапамагчы. Паводле звестак прадстаўнікоў беларускіх арганізацый, ніякай абяцанай дапамогі так і не паступіла. Пра гэта таксама ішла размова на сустрэчы з мэрам Вільні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках