6 траўня 2024, панядзелак, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над цэнтрам Парыжа зноў былі заўважаныя некалькі дронаў

4
Над цэнтрам Парыжа зноў былі заўважаныя некалькі дронаў

Паліцыя Францыі паведамляе, што над цэнтрам Парыжа ў ноч на сераду былі зноў заўважаныя беспілотнікі.

Відавочцы паведамілі як мінімум аб пяці дронах, якія лёталі над Парыжам мінулай ноччу. Такі ж лік беспілотнікаў быў заўважаны ў французскай сталіцы напярэдадні - з панядзелка на аўторак, паведамляе BBC.

У аўторак паліцыя Францыі распачала расследаванне ў сувязі са з'яўленнем над Парыжам дронаў, аператараў якіх усталяваць не ўдалося.

Беспілотнікі лёталі ў асноўным у раёне галоўных славутасцяў Парыжа - над Эйфелевай вежай, у раёне плошчы Згоды, яшчэ адзін робат быў заўважаны над будынкам амбасады ЗША.

Нягледзячы на тое, што дроны можна свабодна купіць, нядаўнія палёты беспілотнікаў над Елісейскім палацам і домам прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда, а таксама над атамнай электрастанцый выклікалі неспакой паліцыі.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках