6 траўня 2024, панядзелак, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ПАРЕ мае намер аднавіць супрацоўніцтва з «палаткай»?

3
ПАРЕ мае намер аднавіць супрацоўніцтва з «палаткай»?

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы мае намер аднавіць супрацоўніцтва з беларускім «парламентам».

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на дакладчыка аб Беларусі камісіі ПАРЕ ў палітычных пытаннях і дэмакратыі Андрэа Рыгоні, які знаходзіцца з візітам у Менску 25-26 лютага.

- Мы прыехалі ў Беларусь менавіта з такой мэтай - аднавіць, абнавіць дыялог, які існаваў у нас з парламентам вашай краіны. Наша супрацоўніцтва неабходна працягнуць. Мы гатовыя да гэтага і чакаем крокаў у адказ з беларускага боку, - сказаў Андрэа Рыгоні.

На сустрэчы са старшынём «палаты прадстаўнікоў» Уладзімірам Андрэйчанкам Рыгоні падзякаваў беларускаму боку за арганізацыю візіту і адзначыў, што ён праходзіць праз пяць гадоў пасля апошняга візіту дакладчыка з боку Рады Еўропы.

- Для нашай арганізацыі гэта вельмі важны факт і важная падзея, бо гэта азначае, што мы аднаўляем пэўны шлях і зноў пачынаем дыялог. Я шчыра спадзяюся на супрацоўніцтва, - падкрэсліў ён.

Дакладчык адзначыў, што ПАРЕ - самая старая арганізацыя не толькі ў Еўропе, але і ў свеце, яна ўключае ў сябе 47 краін:

- Гэта, як я называю, вялікая Еўропа ад Рэйк'явіка да Уладзівастока. І, шчыра кажучы, для мяне невытлумачальна, чаму Беларусь не знаходзіцца ў Радзе Еўропы. Калі ўзяць геаграфічную карту, відаць, што Беларусь - цэнтр вялікай Еўропы, і яе адсутнасць у гэтай арганізацыі выглядае, як яма, дзірка на геаграфічнай карце Еўропы. І мы тут, у тым ліку з гэтай прычыны, каб мець больш зразумелую карціну.

Нагадаем, ніводныя «выбары», якія праводзяцца ў Беларусі пасля 1995 года, не былі прызнаныя дэмакратычнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі ў якасці законных праз фальсіфікацыі і парушэнні з боку ўладаў краіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках