6 траўня 2024, панядзелак, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыйны скандал: таямніцы справы сына былога паплечніка Лукашэнкі

20

На лаву падсудных патрапіў сын лукашэнкаўскага ідэолага Уладзіміра Замяталіна. Пракуратура распавядае аб злачынным абарачэнні ў мільёны даляраў.

Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, зладжаная арганізаванай групай. Абарачэнне - да 100 мільярдаў рублёў. Адказнасць - да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. У судзе Заводскага раёна пракуратура выставіла абвінавачанне групе асоб. Адна з іх - Дзяніс Замяталін, сын Уладзіміра Замяталіна, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Уладзімір Замяталін з 1995 года працаваў у адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, спачатку начальнікам Галоўнай управы грамадска-палітычнай інфармацыі, а пасля - намеснікам кіраўніка. У 1997 годзе быў старшынём Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку, затым - намеснікам старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, які курыруе пытанні культуры, адукацыі, рэлігіі і нацыянальных меншасцяў.

З 16 чэрвеня 2000 года да 12 верасня 2001 году - першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

Узначальваў рэспубліканскую камісію рэгістрацыі (перарэгістрацыі) грамадскіх аб'яднанняў. 27 сакавіка 2001 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў новы склад камісіі, і Замяталіна змяніў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Станіслаў Князеў.

З снежня 2006 узначальваў нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках