6 траўня 2024, панядзелак, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Правы сектар» праводзіць у Кіеве «Марш праўды» (Відэа)

4

Удзельнікі маршу наведалі Генпракуратуру і перадалі прадстаўнікам ведамства «кактэйль Молатава».

Са слоў арганізатараў мерапрыемства, марш будзе пратэстам супраць асоб, якія занялі кіруючыя пасады пасля Майдана.

«Год таму яны прыйшлі да ўлады на крыві патрыётаў. За гэты год здалі інтарэсы Украіны. Яны абяцалі перамагчы карупцыю, правесці люстрацыю. Затое зрабілі нас беднымі. Мы памятаем сотні не расследаваных забойстваў Майдана. Мы памятаем ганебную здачу Крыма. Мы памятаем Саур-Магілу, Ілавайск, данецкі аэрапорт, Дэбальцава. Вінаватыя не пакараныя», - паведамілі ў «Правам сектары».

У акцыі бяруць удзел некалькі соцень чалавек, многія з іх - у вайсковай форме. У руках ва ўдзельнікаў шэсця - партрэты байцоў корпуса «Правага сектара», якія загінулі ў Данбасе.

Фото: Reuters
Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках