6 траўня 2024, панядзелак, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 14 сакавіка рэйсы аўтобусаў у Нацыянальны аэрапорт павялічацца

7
З 14 сакавіка рэйсы аўтобусаў у Нацыянальны аэрапорт павялічацца

З 14 сакавіка рэйсы аўтобусаў у Нацыянальны аэрапорт «Менск» будуць адбывацца 2-3 разы на гадзіну замест аднаго.

Інтэрвал руху зменшыцца з гадзіны да 20-40 хвілін.

Як паведамляе «Сталічны транспарт і сувязь», гэта тычыцца прыгарадных маршрутаў №300Э «АВ Цэнтральны - Нацыянальны аэрапорт Менск» і №1400-ТК «АВ Цэнтральны - Нацыянальны аэрапорт Менск». Яны адпраўляюцца з цэнтральнага аўтавакзала сталіцы, піша БелаПАН.

Таксама дабрацца да аэрапорта можна на цягніку ад станцыі Менск-Пасажырскі. Кошт квітка - 25 тысяч рублёў. Кошт праезду ад Смалявічаў складзе 14 600 рублёў.

Цягнік курсіруе штодня - а 05:35, 08:45, 12:20, 16:30 і 20:25. Пасля прыбыцця ў канчатковы пункт, пасажыры перасаджваюцца на аўтобус, які вязе іх да аэрапорта. З улікам перасадкі агульны час у шляху займае блізу 70 хвілін (на цягніку - 55-56 хвілін, на аўтобусе - 4-5 хвілін).

Падчас шляху ёсць адзін прыпынак - у Смалявічах. Як растлумачылі ў прэс-службе, станцыя прызначаная стаць своеасаблівым перасадачным вузлом для пасажыраў, якія едуць у аэрапорт з іншых кірункаў (Орша, Віцебск, Магілёў, Барысаў, раённыя цэнтры, размешчаныя на маршруце руху рэгіянальных цягнікоў бізнэс-класу Менск - Ворша - Менск).

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках