6 траўня 2024, панядзелак, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкая выведка: Расея актывізавала шпіянаж у Еўропе

5
Нямецкая выведка: Расея актывізавала шпіянаж у Еўропе

Улады Расеі пры гэтым выкарыстоўваюць выпрабаваныя метады былога КДБ.

Расея актывізавала свой шпіянаж у Еўропе. Прычынай гэтага з'яўляецца канфлікт ва Украіне, цытуе нямецкае выданне Die Zeit кіраўніка Федэральнага ведамства абароны Канстытуцыі (БФФ, контрразведка ФРГ) Ханса-Георга Маасэна.

Ён адзначае, што ўлады Расеі пры гэтым выкарыстоўваюць выпрабаваныя метады былога КДБ. У дадатак да шпіянажу актывізавалася таксама дэзінфармацыя, піша ZN.ua. «Акрамя таго Расея выкарыстоўвае падтрымку экстрэмісцкіх груп з мэтай правакавання дэстабілізацыі», - сказаў Маасэн.

Маасэн папярэдзіў, што пагаршэнне стасункаў паміж Расеяй і Захадам пагражае Нямеччыне і Еўропе агулам. «Супрацоўніцтва ў сувязі са шматлікімі канфліктамі і пагрозамі ў свеце сапраўды вельмі неабходнае. Усё гэта ўскладняе барацьбу з ісламскім экстрэмізмам і тэрарызмам», - дадаў ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках