3 траўня 2024, Пятніца, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў прызначыў датэрміновыя выбары прэзідэнта на 26 красавіка

20
Назарбаеў прызначыў датэрміновыя выбары прэзідэнта на 26 красавіка

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў прызначыў датэрміновыя выбары кіраўніка дзяржавы на 26 красавіка.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на адпаведны ўказ прэзідэнта.

«На маю думку, казахстанцы ўважаюць за патрэбнае правесці выбары для таго, каб сканцэнтравацца на рэалізацыі гэтых праграм. Таксама грамадзяне турбуюцца з нагоды падзей, якія адбываюцца ў свеце, з нагоды захавання стабільнасці ўнутры краіны. Для далейшай працы патрэбная падтрымка насельніцтва», - заявіў Назарбаеў раней.

Ідэю датэрміновых выбараў звязваюць з патрэбай размежаваць прэзідэнцкую кампанію з парламенцкімі выбарамі ў 2016 годзе, калі павінен быў скончыцца папярэдні тэрмін Назарбаева.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках