6 траўня 2024, панядзелак, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выязным складзе БАТЭ на збор у Турцыі - 21 футбаліст

У выязным складзе БАТЭ на збор у Турцыі - 21 футбаліст

25 лютага БАТЭ адправіцца на заключны замежны збор, які, як і два папярэднія, пройдзе ў Бэлеку.

На міжземнаморскім узбярэжжы Турцыі на чале з Аляксандрам Ермаковічам будзе працаваць 21 футбаліст:

брамнікі - Сяргей Чэрнік, Антон Чычкан, Дзяніс Шчарбіцкі;

абаронцы - Дзмітрый Байдук, Максім Валадзько, Віталь Гайдучык, Каспар Дубра, Максім Жаўнерчык, Філіп Младэнавіч, Дзяніс Палякоў;

паўабаронцы - Дзмітрый Бага, Аляксандр Карніцкі, Дзмітрый Ліхтаровіч, Аляксей Рыас, Ігар Стасевіч, Яўген Яблонскі;

нападнікі - Міхаіл Гардзяйчук, Уладзімір Карп, Уладзіслаў Клімовіч, Віталь Радзівонаў, Мікалай Сігневіч.

У выязны спіс не патрапілі Арцём Сарока, Ілля Алексіевіч і Эдгар Аляхновіч, якія далей рыхтуюцца паводле асабовых планаў. А Аляксандр Валадзько праходзіць курс рэабілітацыі ў Рыме, дзе нашаму хафбэку надоечы зрабілі аперацыю з нагоды застарэлай траўмы сцёгнавага сустава, піша «Прессбол».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках