6 траўня 2024, панядзелак, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віка Цыганава: Расеяй кіруе Пуцін і Божая Маці

70
Віка Цыганава: Расеяй кіруе Пуцін і Божая Маці

Расейская спявачка, якая падтрымала баевікоў на Данбасе, мяркуе, што Пуціным кіруе "асаблівы расейскі дух".

Расейская спявачка Віка Цыганова сказала ў эфіры радыёстанцыі "Говорит Москва", што Уладзімір Пуцін спрабуе выратаваць Расею і захаваць мір.

"Я бачу канкрэтна, што Пуцін захоўвае мір і трымае дзяржаву. Ён змагаецца за Расею, і спрабуе выратаваць краіну. Замежная палітыка, якую вядзе наш прэзідэнт, мне падабаецца", - адзначыла артыстка.

Таксама Цыганава дадала, што моліцца за Пуціна: "Над Расеяй валадарыць Божая Маці, гэта тэрыторыя адмысловая. Таму калі Пуцін - вернік, ім таксама кіруе дух, і я за гэта малюся, каб ён не памыліўся, каб дапамога ў яго была божая, як у нас усіх, каб гэты расейскі дух не пакінуў яго".

На думку спявачкі, РФ знаходзіцца ў небяспецы, а расейцы за апошнія гады ператварыліся ў "разняволеных спажыўцоў", аднак гэта не замінае ёй любіць сваю радзіму, яе культуру і традыцыі.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках