26 красавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Audi паказала раскошны ўніверсал Prologue Avant

8

Audi афіцыйна прэзэнтавала надзвычайны канцэпт Prologue Avant, дэбют якога адбудзецца на Жэнэўскім аўтасалоне.

Стылёвы ўніверсал закліканы паказаць «новы падыход у філасофіі Avant» і атрымаў больш шырокія вагавітыя краты, аточаную матрычнымі лазэрнымі ліхтарамі, спартовыя паветразаборнікі, цягліцавыя крылы і акрэсленыя лініі кодаба. У Audi Prologue Avant дзверы без ручак, а адчыняюцца яны простым дакрананнем да ўбудаванага сэнсара. Таксама нельга абыйсці ўвагай і задні спойлер, трохмерныя заднія ліхтары і 22-цалевыя лёгкія колавыя дыскі, піша av.by.

Інтэр'ер канцэпта можна назваць стрымана раскошным, дзякуючы элегантнаму спалучэнню выкарыстаных у аздабленні матэрыялаў, такіх як алюміній, драўніна ясеню і скура Unikat.

Нягледзячы на зманліва простую аздобу салона, усярэдзіне хаваецца мноства тэхналагічных інавацый. У прыватнасці, замест звыклых клавішаў і вагароў усё кіраванне тут перанесенае на тры сэнсарныя экраны. І яшчэ два здымныя дысплеі на арганічных святлодыёдах выкарыстоўваюцца для забавы задніх пасажыраў. Усярэдзіне можна выявіць таксама чатыры асобныя спартовыя крэслы, доўгую цэнтральную кансоль.

Аўтамабіль атрымаў гібрыдную сілавую ўстаноўку з тэхналогіяй plug-in, у склад якой уваходзіць 3,0-літровы турбадызельны рухавік V6 TDI і электрычны матор з камплектам літыева-іённых батарэй (14,1 кВт). Іх камбінаваная магутнасць складае 455 конскіх сіл пры 750 Нм вярчэльнага моманту, што дазваляе аўто разганяцца да 100 км/г за 5,1 сэкунды. Сярэдні ўзровень спажывання паліва - 1.6 л/100 км, пры гэтым "зялёны" запас руху на адной электрацязе складае 54 кіламэтры.

Канцэптуальны ўніверсал Audi Prologue Avant атрымаў адапцыйную пнэўматычную падвеску і амартызатары, вугляродна-керамічныя гамавальнікі і дынамічную сістэму стырнавога кіравання, якая дазваляе заднім колам падварочвацца на кут да 5 градусаў, што спрыяе «добрай кіравальнасці і высокай стабільнасці на вялікіх хуткасцях».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках