6 траўня 2024, панядзелак, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шайгу дапусціў імавернасць узброенай барацьбы за Арктыку

56
Шайгу дапусціў імавернасць узброенай барацьбы за Арктыку

Міністр РФ Сяргей Шайгу заявіў аб магчымасці абароны дзяржаўных інтарэсаў у Арктыцы сродкамі ўзброенай барацьбы.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўправы прэс-службы ды інфармацыі міністэрства, якое атрымала рэдакцыяй Lenta.ru.

«Сталая вайсковая прысутнасць у Арктыцы і магчымасць абароны дзяржаўных інтарэсаў сродкамі ўзброенай барацьбы разглядаецца як складовая частка агульнай палітыкі забеспячэння нацыянальнай бяспекі», - сказаў Шайгу.

Са слоў кіраўніка Мінабароны Расеі, Арктыка цяпер ператвараецца ў адзін з вядучых цэнтраў здабычы карысных выкапняў і магутны вузел транспартных камунікацый. Асвойваць рэгіён імкнуцца не толькі пяць арктычных дзяржаў - Расея, Нарвэгія, Канада, Данія і ЗША, - але і краіны, якія не маюць наўпроставага выхаду да прыпалярных тэрыторый. Сярод іншых, на дзель рэсурсаў Арктыкі прэтэндуе Кітай.

«Такім чынам, цяпер у Арктыцы фармуецца шырокі спектр патэнцыйных выклікаў і пагроз бяспекі нашай краіне, - адзначыў Шайгу. - У сувязі з гэтым адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці міністэрства абароны з'яўляецца развіццё ў гэтай зоне вайсковай інфраструктуры».

У снежні 2014 для каардынацыі вайсковага будаўніцтва і дзеянняў падраздзяленняў Мінабароны ў Арктыцы было сфармавана міжтыпавае аб'яднанае стратэгічнае камандаванне Паўночнага флота «Поўнач». Пад яго кіраўніцтвам да канца сакавіка 2015 будзе створаная першая з двух арктычных брыгад, якая размесціцца ў вайсковым гарадку Алакурці Мурманскай вобласці. Цяпер там дабудоўваецца вайсковая і сацыяльная інфраструктура.

Вайсковыя мястэчкі замкнёнага цыклу будуюцца таксама на архіпелагу Новасібірскія выспы, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа. Акрамя гэтага аднаўляецца аэрадромная сетка, фармуецца адзіная сістэма СПА і кантролю за становішчам у арктычнай зоне. Шэраг падраздзяленняў Узброеных сіл Расеі ўжо прыступіў да выканання баявога дзяжурства ў рэгіёне на сталай аснове.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках