6 траўня 2024, панядзелак, 6:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна заменіць расейскія сэрыялы польскімі

12
Украіна заменіць расейскія сэрыялы польскімі

Украіна мае намер купляць сэрыялы, вырабленыя ў Польшчы, каб выціснуць з рынку расейскую прадукцыю.

Пра гэта міністр культуры Украіны Вячаслаў Кірыленка заявіў у інтэрв'ю Польскаму агенцтву прэсы, апублікаваным на афіцыйным сайце ўстановы ў панядзелак, 23 лютага, піша Lenta.ru.

Як адзначыў Кірыленка, ва Украіне адлучаюць найбольш агрэсіўныя тэлеканалы Расеі, а таксама адклікаюць ліцэнзіі на вяшчанне фільмаў, якія прасоўваюць расейскі імпэрыялізм і мілітарызм. У той жа час Польшча вырабляе шмат сэрыялаў, якія з'яўляюцца прывабнымі для ўкраінскай аўдыторыі.

Са слоў кіраўніка Мінкульта, барацьба з уплывам расейскай культуры пачалася занадта позна. Так, не развязаная праблема расейскай жоўтай літаратуры, якая таксама з'яўляецца прыладай прапаганды.

Пры гэтым Кірыленка адзначыў, што ва Украіне павінны адасобіць расейскую культуру ад расейскага імпэрыялізму. «Мы паважаем стваральнікаў расейскай культуры», - падкрэсліў ён. Паводле ягоных слоў, пры вынясенні ўсялякіх пастаноў Мінкультуры вымушанае браць пад увагу, што ў краіне вядзецца вайна.

21 лютага СБУ прапанавала пазбавіць акрэдытацыі расейскія федэральныя каналы. У спіс расейскіх ўвайшлі ўсе тэлеканалы, акрамя «Дажджу».

Раней Дзяржкіно Украіны адмовіла ў паказным пасведчанні некалькім расейскім фільмам і сэрыялам, у ліку якіх «Кадэцтва», «Ганчакі», «Следчы камітэт», «Спецвойска», «Мамы-3», «Белая гвардыя», «Паддубны», усе стужкі і сэрыялы з удзелам расейскіх актораў Міхаіла Парэчанкава ды Івана Ахлабысціна, і ўсе фільмы пра расейскія вайсковыя структуры.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках