6 траўня 2024, панядзелак, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістку з Берасця завочна аштрафавалі

7
Журналістку з Берасця завочна аштрафавалі

Суд Ленінскага раёна Берасця груба парушыў працэсуальны кодэкс, канстытуцыю і міжнародныя нормы.

Пра гэта «Радыё Рацыя» паведаміла незалежная журналістка Аліна Літвінчук.

Згодна з пастановай суда, 8 студзеня Аліна Літвінчук, не маючы акрэдытацыі, узяла інтэрв'ю ў старшыні Берасцейскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзіі Раманюк, чым парушыла закон аб СМІ.

Літвінчук нібыта ўчыніла незаконны выраб інфармацыйных матэрыялаў. Сведка Лідзія Раманюк у судзе пацвердзіла факт давання інтэрв'ю для «Радыё Рацыя», што адлюстравана ў пастанове суда.

Суд прызнаў Аліну Літвінчук вінаватай у адміністрацыйным парушэнні і наклаў штраф у суме 40 базавых адзінакь, або 7 мільёнаў 200 тысяч беларускіх рублёў.

- Мяне ніхто не выклікаў у міліцыю афіцыйна. Я не ставіла свой подпіс пад тым, што я азнаёмленая з матэрыяламі справы. Пра тое, што адбыўся суд я даведалася постфактум. Тут парушэнне канстытуцыі, якая гарантуе нам права на законны збор і распаўсюджванне інфармацыі. Гэта і парушэнне міжнародных нормаў - Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, які падпісала Беларусь.

Са слоў Аліны Літвінчук, незаконны прысуд вынес суддзя Семянчук, а на суд і ў міліцыю яе ніхто ў пісьмовай форме не запрасіў. Суд не праінфармаваў, што супраць яе распачатая адміністрацыйная справа.

Аліна Літвінчук атрымала пастанову суда ў паштовую скрыню. Цяпер яна рыхтуе зварот да старшыні суда Ленінскага раёна ў сувязі з супрацьпраўнымі дзеяннямі ў дачыненні да яе, а таксама скаргу ў абласны суд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках