29 красавiка 2024, панядзелак, 16:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Moody's паставіла рэйтынгі шасці банкаў Беларусі на перагляд

Moody's паставіла рэйтынгі шасці банкаў Беларусі на перагляд

Доўгатэрміновыя рэйтынгі дэпазітаў Беларусьбанка, Белаграпрамбанка, Белінвестбанка, БПС-Ашчадбанка, Менскага транзітнага банка і Дэльта банка пастаўленыя на перагляд.

Аб гэтым паведамляецца ў прэс-рэлізе агенцтва Moody's, піша «Интерфакс».

Цяпер Белаграпрамбанк, Беларусьбанк, Белінвестбанк, Менскі транзітны банк і Дэльта банк маюць рэйтынгі дэпазітаў у нацыянальнай валюце «B3», у замежнай валюце - «Caa1»; БПС-Ашчадбанк - «B1/Caa1»

Акрамя таго, рэйтынгі фінансавай устойлівасці (BSFR) 4 з 6 банкаў - Беларусьбанка, БПС-Ашчадбанка, Дэльта банка і Менскага транзітнага банка - таксама пастаўленыя на перагляд з магчымасцю зніжэння з гэтага ўзроўню «E +». BSFR Белаграпрамбанка і Белінвестбанка пацверджаныя на ўзроўні «E» са «стабільным» прагнозам.

Рэйтынгавыя дзеянні звязаныя з пастановай Moody's ад 23 лютага аб пастаноўцы суверэннага рэйтынгу Беларусі «B3» на перагляд з магчымасцю паніжэння.

Moody's адзначае рызыкі неспрыяльных змяненняў і без таго вельмі складанай кан'юнктуры ў Беларусі. Негатыўныя фактары ўключаюць устойліва высокую інфляцыю, дэвальвацыю нацвалюты ў снежні 2014 і студзені 2015 года, высокую ўразлівасць перад замежнымі ўзрушэннямі і павелічэнне магчымасці спынення фінансавай падтрымкі з боку Расеі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках