29 красавiка 2024, панядзелак, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы наркадылер «замінаваў» дом у Менску

Былы наркадылер «замінаваў» дом у Менску

Судзімы за незаконны абарот наркотыкаў мужчына трапіўся на ілжэмінаванні дома ў Менску.

Пра гэта паведамілі БелТА ў МУС Беларусі.

На лінію 102 патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што ў доме №67 на вуліцы Адоеўскага закладзенае выбуховае прыстасаванне. Падчас правядзення комплексу мерапрыемстваў прылада выяўленая не была, інфармацыя не пацвердзілася. «Устаноўлена, што тэлефанаваў беспрацоўны, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення, раней судзімы за незаконны абарот наркатычнымі сродкаў мінчук. Ён затрыманы. Праводзіцца праверка», - распавялі ў міліцэйскай установе.

У міліцыі нагадалі, што за такія дзеянні жартаўніку можа пагражаць крымінальная адказнасць паводле арт. 340 КК (заведама ілжывае паведамленне аб небяспецы), санкцыі якога прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках