26 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве доўжыцца суд над Мікалаем Дзядком

2
У Магілёве доўжыцца суд над Мікалаем Дзядком

Сёння ў Магілёўскай турме прадаўжаецца разгляд крымінальнай справы палітвязня Мікалая Дзядка.

Яго абвінавачваюць у парушэнні рэжыму адбыцця пакарання паводле артыкула 411 Крымінальнага кодэкса РБ.

Яму інкрымінуюць 16 парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з'яўляецца нашэнне замест турэмнай робы спартыўнага касцюма, піша ПЦ «Вясна».

Учора на судовае пасяджэнне ў турму дапусцілі бацьку палітвязня Аляксандра Дзядка і жонку Валерыю Хоціну. Са слоў Валерыі, Аляксандр Мікалаевіч хадайнічаў, каб яму дазволілі выступаць абаронцам інтарэсаў сына.

Суддзя Ленінскага суда Магілёва Ігар Шведаў адхіліў гэтае хадайніцтва, але дазволіў выступіць на працэсе сведкам.

Працэс над палітвязням пачаўся 25 лютага і праходзіў у адкрытым рэжыме. У гэты дзень у судзе дапытваліся сведкі.

Дзядок быў узяты пад варту 3 верасня 2010 года. 27 траўня 2011 года суд Заводскага раёна Менска прысудзіў яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі строгага рэжыму паводле ч.2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства). 5 снежня 2012 г. пастановай суда ўмовы адбыцця пакарання Дзядку былі замененыя на больш жорсткія, і Мікалая перавялі з калоніі №17 Шклова ў турму №4 Магілёва.

Як мяркуе праваабаронца, падставай для прысуду Дзядку стаў ягоны ўдзел у мірнай дэманстрацыі пратэсту каля Міністэрства абароны супраць сумесных руска-беларускіх вайсковых вучэнняў.

Дзядок павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 у сувязі са сканчэннем тэрміну адбыцця пакарання.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках