29 красавiка 2024, панядзелак, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Мірны выйшаў у другое кола тэніснага турніру ў Акапульку

Максім Мірны выйшаў у другое кола тэніснага турніру ў Акапульку

Беларус Максім Мірны выйшаў у другі раўнд парнага разраду на прадстаўнічым турніры ў мексіканскім Акапульку (прызавы фонд $1 млн 414 тысяч).

У стартавым матчы 37-гадовы беларус разам са сваім новым партнёрам 34-гадовым Віктарам Эстрэла-Бургосам з Дамініканскай Рэспублікі падолеў аўстрыйска-бразільскую пару Аляксандр Пея/Бруна Суарэс - 6:3 6:1, піша БелТА.

Сёння беларуска-дамініканскі тандэм у гульні за выхад у чвэрцьфінал сустрэнецца з яшчэ адным інтэрнацыянальным дуэтам Андрэ Бэгеман (Германія)/Робін Хаасэ (Нідэрланды). Харвацкі тэнісіст Іван Додзіг, з якім Максім Мірны нядрэнна гуляў на нядаўніх турнірах у Мемфісе і Дэлрэй-Біч, гэтым разам выступае разам з бразільцам Марсэла Мела. Іх тандэм, які атрымаў першы нумар пасеву, таксама выйшаў у другое кола.

У мінулым годзе Максім Мірны ў пары з гішпанскім тэнісістам Фелісіяна Лопэсам дабраўся да фінальнага матчу парных спаборніцтваў у Акапульку, у якім перамогу атрымалі аўстраліец Мэцюю Эбдэн і Кэвін Андэрсан з ПАР.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках