26 красавiка 2024, Пятніца, 9:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскія маркетолагі назвалі самыя надзейныя аўтамабілі

10

Рэйтынг узначалілі мадэлі ад Lexus.

Амерыканская маркетынгавая кампанія JD Power склала рэйтынг самых надзейных аўтамабіляў. Паводле яе даследавання, менш за ўсё праблем (89 на 100 аўтамабіляў) фіксуецца ў аўто маркі Lexus, піша korrespondent.net.

Другое месца ў спісе занялі аўтамабілі кампаніі Buick (110 няспраўнасцяў на 100 аўтамабіляў). Трэці радок дастаўся марцы Toyota, у якой адзначана 111 праблем на 100 аўтамабіляў. Найбольшая колькасць дэфектаў сустракалася ў Fiat - 273 на 100 аўтамабіляў.

Экспэрты адзначылі, што часцей за ўсё кіроўцы скардзяцца на працаздольнасць функцыі падлучэння мабільнага тэлефона праз Bluetooth і на сістэму распазнання голасу. Таксама часта ўзнікаюць няспраўнасці сілавой устаноўкі, прычым у большасці выпадкаў праблемы звязаныя з працай скрынкі перадач.

Даследаванне надзейнасці аўтамабіляў JD Power меркавала вывучэнне скаргаў першых уладальнікаў аўтамабіляў 2012 мадэльнага года, зафіксаваных цягам апошняга года. Падчас складання рэйтынгу спецыялісты ўлічвалі 177 магчымых няспраўнасцяў.

Адзначым, што кампанія J.D. Power склала такі спіс 26 раз у сваёй гісторыі, якая бярэ свой пачатак з 1968 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках