29 красавiка 2024, панядзелак, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідар маскоўскага гурту Tokio пераехаў у Кіеў

5
Лідар маскоўскага гурту Tokio пераехаў у Кіеў

Такую пастанову музыка прыняў праз грамадзянскую пазіцыю.

Саліст расейскай групы Tokio Яраслаў Малы пераехаў жыць з Масквы ў Кіеў. Пра гэта распавёў музыка і кліпмэйкер Віктар Скуратоўскі, пішуць «Вести».

«Яраслаў ужо некалькі месяцаў жыве ў Кіеве, проста не хацеў гэта афішаваць. Яго група пакуль засталася ў Маскве. А пераезд звязаны з яго грамадзянскай пазіцыяй, бо ён родам з Крывога Рога», - сказаў Скуратоўскі. Яраславу - 42 гады, ён не жанаты і жыве на здымнай кватэры.

А ў канцы студзеня да ўкраінскіх уладаў звярнуўся экс- «ляпіс», а цяпер лідар групы BRUTTO Сяргей Міхалок з просьбай дазволіць яму стала пражываць ва Украіне. У той жа час музыка сказаў, што не будзе адмаўляцца ад беларускага грамадзянства. У сваю чаргу міністр культуры Украіны Вячаслаў Кірыленка напісаў ліст кіраўніку МУС Арсэну Авакаву з просьбай пасадзейнічаць у атрыманні дазволу на сталае пражыванне Сяргея.

«Дазвол Сяргей пакуль не атрымаў. Таму і кватэрнае пытанне пакуль не развязаў. У яго няма ў Кіеве ні здымнай, ні асабістай кватэры. Ды і пакуль няма сэнсу, паколькі большую частку часу ён праводзіць у паездках, і ў Кіеве яго не было месяцы два. Цяпер ён у туры па Украіне, пасля якога плануюцца гастролі ў Еўропе», - распавёў мэнэджар BRUTTO.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках