29 красавiка 2024, панядзелак, 16:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO заклікае ЗША адправіць у Еўропу больш войскаў

3
NATO заклікае ЗША адправіць у Еўропу больш войскаў

Альянс заклікае Злучаныя Штаты паслаць больш войскаў у Еўропу для абароны ад расейскай агрэсіі.

Як паведамляе «5 канал», з такім зваротам выступіў амерыканскі генерал Філіп Брыдлаў, камандуючы сіламі Альянсу ў Еўропе, паведамляе УНІАН.

Ён заклікаў кангрэсменаў павялічыць фінансаванне сумесных вучэнняў і вайсковых баз. Са слоў Брыдлава, ад гэтага залежыць бяспека не толькі еўрапейскіх саюзнікаў, але і ўсяго свету, бо амбіцыі Расеі Данбасам і Крымам не абмяжоўваюцца.

Брыдлаў нагадаў Кангрэсу ЗША, што Масква не толькі натхняе баевікоў, але і надае ім поўную матэрыяльную падтрымку.

«Расея груба парушае правы і прынцыпы, якія цягам дзесяцігоддзяў былі асновай еўрапейскай бяспекі. Расейская агрэсія відавочная - у акупацыі Крыму, у ваенным канфлікце на Данбасе. Расейскія сілы забяспечылі сепаратыстаў цяжкім узбраеннем, трэніроўкамі, камандаваннем, артылерыйскай падтрымкай, тактычнай і аператыўнай інфармацыю, паветранай абаронай. Больш за тысячу адзінак расейскага вайсковага абсталявання было перавезена ва Украіну. У многіх выпадках расейскія ўзброеныя сілы ўмешваліся асабіста», - заявіў генерал.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках