29 красавiка 2024, панядзелак, 15:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ларс Хаўген: Настаў час нешта мяняць

3
Ларс Хаўген: Настаў час нешта мяняць

Нарвежскі брамнік менскага "Дынама" Ларс Хаўген мяркуе, што прыйшоў час нешта мяняць у прафесійнай кар'еры.

Хаўген адзначыў, што вызначыцца са сваім будучым да чэмпіянату свету ў Чэхіі, піша "Прессбол".

"Думаю, што настаў час нешта мяняць у кар'еры і знайсці новае. У мяне было некалькі размоваў з прадстаўнікамі клубаў шведскай і швайцарскай ліг. Канчатковую пастанову прыму цягам найбліжэйшых пары месяцаў. Прынамсі, вызначуся з клубам да чэмпіянату свету ў Чэхіі", - цытуе Хаўгена swisshockeynews.ch.

Нагадаем, што тэрмін кантракту Хаўгена з "зубрамі" мінае пасля заканчэнні цяперашняга сезону КХЛ. У рэгулярным чэмпіянаце нарвежац правёў 30 матчаў пры каэфіцыенце надзейнасці 2,39 і 92,2% адбітых кідкоў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках