29 красавiка 2024, панядзелак, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспілотнікі над Парыжам: арыштаваныя тры журналісты Al Jazeera

3
Беспілотнікі над Парыжам: арыштаваныя тры журналісты Al Jazeera

Журналісты запусцілі беспілотнік над Булонскім лесам.

Але застаюцца загадкай палёты над Елісейскім палацам, Эйфелевай вежай ды іншымі значнымі аб'ектамі, піша Паало Г.Брэра ў газеце La Repubblica (пераклад - InoPressa.ru).

"Хто ж, халера на яго, гаспадар беспілотнікаў, які бавіцца з пультам кіравання, каб падражніць Францыю? Дзве ночы беспілотнікі прымушалі скуголіць сірэны, калі праляталі над значнымі аб'ектамі краіны, такімі, як пасольства ЗША, размешчанае за два крокі ад Елісейскага палаца. Здаецца, іх лёгка злавіць, але агенты спецслужбаў наслухаліся лаянак ў свой адрас, перш чым затрымалі трох падазраваных - журналістаў Al Jazeera, якія ўчора былі злоўленыя за тым, што адзін пілатаваў, другі здымаў на камеру, а трэці назіраў", - піша аўтар артыкула.

Але гэта адбылося ўчора ў сярэдзіне дня ў самым цэнтры горада, і трое арыштаваных - 36, 54 і 70 гадоў - амаль напэўна не маюць дачынення да начных палётаў, якія давялі да вар'яцтва жандараў. Магчыма, яны хацелі зняць рэпартаж аб начных падзеях, дэманструючы БЛА у дзеянні, але гульня з лятальнымі машынамі без дазволу можа каштаваць ім аднаго года турмы і 75 тысяч еўраў штрафу, паведамляе карэспандэнт.

Між тым таямніца застаецца нераскрытай: хто знаходзіцца ля пульта кіравання гэтых велізарных мух коштам некалькі соцень еўраў, якія ў панядзелак і аўторак уночы чарговым разам пасмяяліся над еўрапейскай краінай, якая надоечы перажыла ўдар з боку ісламскага тэрарызму?

"Экспэрты мяркуюць, што палёты беспілотнікаў не маюць асаблівай пагрозы: гэта тэхніка супермаркетаў, не здольная несці на сабе грузы цяжэйшыя за мікракамеры, якая робіць здымкі, падобныя да здымкаў са спадарожнікаў. Шпіянаж выключаецца, хоць гэта і не дзіцячая гульня: так, гэтыя БЛА каштуюць 400 еўра, але інцыдэнты апошніх месяцаў патрабуюць значна большых выдаткаў і сур'ёзнай арганізацыі", - падсумоўвае аўтар артыкула.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках