29 красавiка 2024, панядзелак, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іраклій Гарыбашвілі: Расея хоча захапіць частку Грузіі

3
Іраклій Гарыбашвілі: Расея хоча захапіць частку Грузіі

Прэм'ер-міністр Грузіі Іраклій Гарыбашвілі ў Брусэлі заявіў аб жаданні Расеі акупаваць частку ягонай краіны.

"Цяперашняя сітуацыя ва Украіне выклікае вялікую засцярогу ў нас і пагаршае бяспечную сітуацыю на еўрапейскім кантыненце. Я б сказаў, што дамовы Расеі з сепаратыстамі Паўднёвай Асеціі і Абхазіі - гэта першы крок для анэксіі гэтых частак Грузіі", - заявіў Гарыбашвілі.

Расея падпісала з сепаратыстамі Абхазіі "дамову аб саюзнiцтве і стратэгічным партнёрстве". 4 лютага прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб яе ратыфікацыі, піша ZN.ua.

18 лютага міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў і так званы "міністр замежных спраў" Паўднёвай Асеціі падпісалі дамову аб "дзяржаўнай мяжы".

Расея фінансава падтрымлівае ўсіх сепаратыстаў у Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, а таксама ў Прыднястроўі, сепаратысцкім рэгіёне Малдовы.

Пра такую боязь агрэсіі Расеі вядуць размовы і ў Малдове. 24 лютага малдаўскія заканадаўцы прагаласавалі за прызначэнне Кірыла Габурыча прэм'ер-міністрам краіны. Выбар празаходняга прэм'ера ставіць пад сумнеў планы Расеі на пашырэнне свайго ўплыву на гэтую краіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках