29 красавiка 2024, панядзелак, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прынц Уільям стане пілотам верталёта хуткай дапамогі

6
Прынц Уільям стане пілотам верталёта хуткай дапамогі

Брытанскі прынц Уільям паспяхова здаў апошні з 14 экзаменаў, неабходных для працы пілотам паветранай хуткай дапамогі.

Пра гэта паведамляе Hello. Адзначаецца, што перад тым, як пачаць пілатаванне медыцынскага верталёта, герцагу Кембрыджскаму трэба прайсці дадатковае навучанне. Чакаецца, што Уільям выйдзе на працу летам 2015 года, піша Lenta.ru.

32-гадовы прынц пачаў навучацца пілатаванню грамадзянскіх верталётаў у верасні мінулага года. Адзначаецца, што Уільям будзе старацца працаваць бліжэй да дому і сям'і. Ён будзе выходзіць на дзённыя і начныя змены ў складзе каманд, якія базуюцца ў Кембрыджы і Норвічы.

У 2009 годзе прынц Уільям скончыў лётную школу ў Крэнуэле, быў пераведзены ў Каралеўскія ВПС і атрымаў званне капітана. Цяпер ён працягвае службу на пасадзе пілота выратавальнага верталёта. У 2011 годзе прынц удзельнічаў у аперацыі выратавання маракоў з судна «Сванлэд», частку каманды якога складалі расейцы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках