29 красавiка 2024, панядзелак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распавялі пра карысць штодзённага сняданку

1
Навукоўцы распавялі пра карысць штодзённага сняданку

Спецыялісты правялі даследаванні, накіраваныя на высвятленне ролі ранішняга прыёму ежы ў метабалізме арганізма.

Больш падрабязна з высновамі навукоўцаў можна азнаёміцца ў часопісе Тhe European Journal of Clinical Nutrition.

У даследаванні бралі ўдзел 35 жанчын, якія пакутуюць ад лішняй вагі, частка з якіх снедала штодня, а частка - не снедала наогул. Падчас эксперыменту жанчыны з'ядалі ўранку сняданак, багаты бялкамі, а затым навукоўцы цягам ўсяго дня вымяралі ўзровень глюкозы ў іх крыві. Вынікі работы паказалі, што ўзровень глюкозы быў у норме ў тых удзельніц доследу, хто рэгулярна еў уранку. У жанчын, якія аддавалі перавагу прапускаць ранішні прыём ежы, узровень глюкозы быў істотна павышаны, піша gazeta.ru.

Навукоўцы заяўляюць, што даследаванне адназначна даказвае карысць рэгулярных сняданкаў. Ранішні прыём ежы зніжае ўзровень цукру ў крыві ў адказ на багатую бялкамі ежу, а значыць, перашкаджае развіццю дыябету другога тыпу. Спецыялісты раяць абмяжоўваць харчовую каштоўнасць сняданку 350 калорыямі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках