29 красавiка 2024, панядзелак, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналіста чатыры гадзіны трымалі ў міліцыі за фатаграфаванне Акадэміі навук

26
Журналіста чатыры гадзіны трымалі ў міліцыі за фатаграфаванне Акадэміі навук

Супрацоўніка «Комсомольской правды в Беларуси» Дзмітрыя Ласько чатыры гадзіны пратрымалі ў міліцыі.

Міліцыянтаў выклікаў ахоўнік будынка, які заявіў аб забароне фатаграфавання і забраў у Дзмітрыя Ласько пашпарт.

Інцыдэнт адбыўся каля 20 гадзін 26 лютага. Супрацоўнік «Комсомольской правды в Беларуси» збіраўся сфатаграфаваць новае падсвятленне будынка прэзідыума Акадэміі навук на праспекце Незалежнасці ў Менску, але быў затрыманы ахоўнікам будынка.

- Ахоўнік заявіў, што фатаграфаванне адміністрацыйнага будынка забароненае, і папрасіў паказаць дакументы. Я паказаў яму пашпарт, які ён адразу забраў сабе і выклікаў супрацоўнікаў міліцыі. Міліцыянты, якія з'явіліся на месцы праз некалькі хвілін, пацвердзілі забарону на фатаграфаванне, пасадзілі мяне ў службовую машыну і даставілі ў аддзяленне, - распавёў Дзмітрый Ласько прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Дзмітрыя Ласько адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе пратрымалі да поўначы. Са слоў супрацоўніка газеты, міліцыянты вельмі пільна разглядалі ўсе фатаграфіі з фотаапарата, цікавіліся прафесійнай дзейнасцю і склалі пратакол апытання.

- Міліцыянты спасылаліся на нейкую пастанову міністра ўнутраных спраў Беларусі ад 25 лютага 2015 года, згодна з якой нібыта забаронена фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі. Спачатку яны хацелі забраць у мяне ўсе флэш-карты з фотаапарата, але потым наважылі гэтага не рабіць. Вызвалілі мяне апоўначы, - дадаў Дзмітрый Ласько.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках