29 красавiка 2024, панядзелак, 7:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка правёў закрытую сустрэчу з прадстаўніком Дзярждэпа ЗША

7
Лукашэнка правёў закрытую сустрэчу з прадстаўніком Дзярждэпа ЗША

Аляксандр Лукашэнка 27 лютага правёў сустрэчу з намеснікам памочніка дзяржсакратара ЗША Эрыкам Рубінам.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе беларускага правадыра.

"На сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-амэрыканскіх стасункаў, у тым ліку праблемнага характару. Разам з тым стораны адзначылі пазначаную апошнім часам станоўчую дынаміку стасункаў. Таксама былі разгледжаны некаторыя пытанні міжнароднага парадку дня, сярод іншага, сітуацыя ў Еўрапейскім рэгіёне", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, намеснік памочніка Дзяржаўнага сакратара ў справах Еўропы і Еўразіі Эрык Рубін прыехаў у Менск 26 лютага. Ён правядзе шырокае кола сустрэч, у тым ліку з афіцыйнымі асобамі, сярод якіх міністр замежных спраў Уладзімір Макей, з прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса, грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі, а таксама са сваякамі палітвязняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках