29 красавiка 2024, панядзелак, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ананімныя» электронныя кашалькі заблакуюць 1 сакавіка

41
«Ананімныя» электронныя кашалькі заблакуюць 1 сакавіка

У беларусаў, якія карыстаюцца «ананімнымі» электроннымі кашалькамі, засталося два дні, каб іх ідэнтыфікаваць.

Нагадаем, гэтая працэдура прадугледжаная так званым антынаркатычным дэкрэтам. З 1 сакавіка неідэнтыфікаваныя кашалькі будуць заблакаваныя, піша tut.by.

Паводле статыстыкі, на 1 студзеня 2015 г. у Беларусі было адкрыта блізу 3 мільёнаў электронных кашалькоў. Цяпер, згодна з новымі правіламі вядзення аперацый з электроннымі грашыма, уладальнікі «ананімных» электронных кашалькоў павінны або прайсці працэдуру ідэнтыфікацыі, або закрыць кашалькі.

Каб ідэнтыфікаваць кашалёк, неабходна спачатку ўнесці на старонцы асабістага кашалька пашпартныя звесткі, а потым з пашпартам звярнуцца ў банк.

Якія банкі выпускаюць электронныя грошы:

- Белгазпрамбанк (электронныя грошы сістэм EasyPay «Берліё», «МТС Грошы»),

- Тэхнабанк (WebMoney Transfer),

- Парытэтбанк (iPay),

- ІнтэрПэйБанк (W1 Bel),

- Трастбанк (iPay),

- Прыёрбанк (Belqi, «ОСМП», iPay).

Тыя, хто не паспеюць персаналізаваць віртуальныя кашалькі да 1 сакавіка, могуць зрабіць гэта і потым.

«Прыходныя і расходныя аперацыі кашалькоў, уладальнікі якіх не прайшлі працэдуру ідэнтыфікацыі да 1 сакавіка, будуць заблакаваныя да правядзення працэдуры ідэнтыфікацыі», - удакладняюць кантакт-цэнтры банкаў.

Пад дзеянне гэтага дакумента трапіў і такі банкаўскі прадукт, як папярэдне аплачаныя карткі (іх выпускалі Беларусбанк, Белінвестбанк і Прыёрбанк). Калі вы не паспееце ідэнтыфікаваць падарункавыя карткі, то з 1 сакавіка разлічыцца «пластыкам» не зможаце. У банках ж адзначаюць, што не бачаць сэнсу выпускаць такі прадукт надалей.

Акрамя таго, як паведамляе БелТА, пасля таго як у дзеянне ўвойдуць новыя правілы абыходжання з электроннымі грашыма (іх абнавілі ў сувязі з падпісаннем «антынаркатычнага» дэкрэта) беларускі рынак чакаюць і некаторыя іншыя змены.

Са слоў галоўнай спецыялісткі кіравання электроннымі плацежнымі інструментамі Нацбанка Аксаны Сачкоўскай, «раней грамадзяне Беларусі маглі беспасярэдне ў нерэзідэнтаў адкрываць электронныя кашалькі і набываць электронныя грошы для іх папаўнення. Цяпер за электроннымі грашыма трэба звяртацца да беларускіх банкаў-агентаў».

Змяніліся і патрабаванні ў сплаце нерэзідэнцкіх электронных грошай.

«Раней беларускі банк пры падпісанні дамовы з нерэзідэнтам на сплату электронных грошай павінен быў рабіць гэтую паслугу ўсім, хто да яго звернецца. Цяпер банк павінен сплачваць электронныя грошы нерэзідэнта толькі тым юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, з якімі ў яго падпісаныя адпаведныя дамовы», - распавяла Аксана Сачкоўская.

У той жа час Нацбанк пашырыў пералік мэтаў, на якія юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць выкарыстоўваць электронныя грошы. У прыватнасці, цяпер работнікам юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка даецца магчымасць аплачваць электроннымі грашыма выдаткі на ўтрыманне службовага аўтатранспарту не толькі ў службовай выправе. Акрамя таго, юрыдычныя асобы, ІП змогуць выплачваць у бюджэт электроннымі грашыма мытныя і іншыя плацяжы.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках