27 красавiка 2024, Субота, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вясна пачнецца мокрым снегам і дажджом

1
Вясна пачнецца мокрым снегам і дажджом

На выходных захаваецца цёплае, але сырое і вільготнае надвор'е.

Пра гэта паведаміў начальнік службы Белгідрамета Дзмітрый Рабаў, піша БелаПАН.

«Надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага атмасфернага ціску, а таксама паўплывае малаактыўны атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы», - адзначыў сіноптык.

У суботу, апошнім днём зімы, чакаюцца ноччу і раніцай у многіх раёнах ападкі, днём месцамі невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах туман. У начныя гадзіны месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы мінус 2 - плюс 3 °С, днём плюс 1 - 7 °С.

У Менску воблачна з праясненнямі.

Ноччу і раніцай часам ападкі (мокры снег, дождж), днём без істотных ападкаў. Слабы туман.

Ноччу на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 м/с. Тэмпература паветра ноччу 0 - плюс 2 °С, днём плюс 2 - 4 °С.

У нядзелю, у першы вясновы дзень, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца.

Тэмпература паветра ноччу мінус 3 - плюс 3 °С, днём плюс 2 - 7 °С, на поўдні да плюс 9 °С.

У Менску воблачна з праясненнямі. Магчымы кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Слабы туман. У начныя гадзіны на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3 - 8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1 - плюс 1 °С, днём плюс 3 - 5 °С.

У пачатку тыдня тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.

У панядзелак, 2 сакавіка, часам ападкі (мокры снег, які будзе пераходзіць у дождж). Ноччу і раніцай месцамі туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы мінус 2 - плюс 4 °С, днём плюс 2 - 7 °С, па поўдні месцамі да плюс 9 °С.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках