29 красавiка 2024, панядзелак, 5:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастацтва камуфляжу: мастак з Парыжа маскуе людзей з дапамогай фарбаў

2

Ларан Ла Гамбія прымушае людзей «знікаць» з фатаграфій.

Мастак з Парыжа займаецца незвычайным маляваннем. З дапамогай фарбаў і пэндзля ён прымушае людзей «знікаць» на фоне іншых аб’ектаў, піша «Корреспондент» са спасылкай на The Daily Mail.

Майстар стварае на сваіх мадэлях нейкі камуфляж, які дапамагае ім «распусціцца» на фоне мясцін.

Ларан Ла Гамбія прэзэнтаваў некалькі фатаграфій, на якіх людзі знятыя з аўтамабілем, сцягам і лядоўняй. Пры гэтым ствараецца ўражанне, што яны зліваюцца з аб’ектам за іх спінай.

Перш, чым зрабіць свае фатаграфіі, мастак блізу дзвюх гадзін працуе над мадэлямі, пасля чаго выбірае найбольш прыдатны ракурс для здымкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках