29 красавiка 2024, панядзелак, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даніэлю Альбрыхскаму - 70 гадоў

5
Даніэлю Альбрыхскаму - 70 гадоў

Знакаміты польскі актор Даніэль Альбрыхскі святкуе сваё 70-годдзе.

Крытыкі пішуць, што гэты актор дзіўным чынам спалучае ў сабе «зорнасць» і сапраўдны талент, і што без яго польскае кіно было б зусім іншым, перадае Polskie radio.

Пачаткам узлёту ягонай акторскай кар'еры разглядаюць выкананне ролі ў знакамітым фільме Анджэя Вайды 1965 «Попел». Пасля гэтага Альбрыхскі становіцца папулярным і здымаецца ў вялікай колькасці кінастужак - як польскіх, так і замежных.

Расейскія гледачы ведаюць Даніэля Альбрыхскага з ролі Капноўскага ў міжнародным праекце Мікіты Міхалкова «Сібірскі цырульнік» 1998 года. Таксама ён здымаўся ў найноўшых расейскіх кінастужках: у драме Марэка Навіцкага і Аляксандра Святлова «Брэйк-Поінт», у блокбастары паводле кнігі Барыса Акуніна «Турэцкі гамбіт», у серыяле «Падзенне імперыі».

У сакавіку 2014 года польскі актор адмовіўся ад супрацоўніцтва з Польскім тэатрам у Маскве. Прычынай адмовы паслужыла негатыўнае меркаванне Альбрыхскага пра палітыку прэзідэнта Пуціна ў дачыненні да Украіны.

Даніэль Альбрыхскі зняўся ў 120 кінастужках, 5 з якіх былі намінаваныя на кінапрэмію "Оскар". Нягледзячы на ўзрост, актор прадаўжае граць у фільмах.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках